Лукашэнка расказаў пра свой заробакПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з пасланнем парламенту і народу 8 мая, заявіў, што ён атрымлівае заробак каля двух тысяч долараў у месяц у эквіваленце. Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў, што ў "маленькай суседняй краіне", дзяржслужачыя атрымліваюць да 150 тыс. даляраў у год, і гэта ненармальна. Тэму свайго заробку Аляксандр Лукашэнка закрануў, адказваючы на пытанні парламентарыяў. Так, дэпутат Антаніна Морава канстатавала, што ў апошні час назіраецца адток кадраў з органаў дзяржкіравання з-за нізкіх заробкаў. "Пытанне дзяржслужачых я неяк выпусціў, а ўрад не вынесла на абмеркаванне Мы тут (у органах улады - Тэлеграф). Людзей пакрыўдзілі". Паводле яго слоў, калі зараз страціць кваліфікаваных кіраўнікоў, то "можам потым самі сябе павіншаваць з тым, што займацца праблемамі ў нас няма каму". Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што "гэтую сітуацыю мы паправім». "Спакойна паправім, каб людзі не папракалі, што, маўляў, [чыноўнікам] не далі зарплату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. паводле www.telegraf.by |
|||
|
© Молодая Беларусь. 2008-2013
При использовании материалов сайта - гиперссылка обязательна! |
|
||

