Канавалаў пагадзіўся са смяротным пакараннемАсуджаны на смяротнае пакаранне па справе тэракту 11-га красавіка ў менскім метро Дзмітрый Канавалаў пагадзіўся з вынесеным яму прысудам і не падаваў прашэнне аб памілаванні. Дадзеную інфармацыю распавёў у пятніцу генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Кюнюх. Конюх распавёў, што 19-га снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў спецыяльнай створанай камісіі Канавалаў не захацеў пісаць прашэнне аб памілаванні і прызнаў прысуд справядлівым і законным. Акрамя гэтага, па сканчэнню дзесяці дзён, улічваючы асаблівую сітуацыю, камісія яшчэ раз праінфармавала яго аб тым, што ён можа падаць прашэнне, але ён зноў адмовіўся. Генпракурор праінфармаваў, што другі фігурант справы Уладзіслаў Кавалёў падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Генпракуратура ўжо падрыхтавала заключэнне па яго дакументах, у бліжэйшы час паперы будуць перададзеныя ў камісію па памілаванні пры прэзідэнце. Дата паседжання па гэтым пытанні пакуль невядомая. Маці Уладзіслава Кавалёва не выключае, што Дзмітрыя Канавалава прымусілі адмовіцца ад прашэння аб памілаванні. Яна сказала, што невядома, што адбываецца са зняволенымі ў СІЗА КДБ увесь гэты час. Пабачыцца з сынам Любоў Кавалёва спадзяецца ў лютым. Нядаўна спатканне было дазволена сястры зняволенага Таццяне. Нагадаем, што 30-га лістапад 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання. Іх прызналі вінаватымі ў выбуху ў мінскім метро 11-га красавіка 2011 года. |
|||
|
© Молодая Беларусь. 2008-2012
При использовании материалов сайта - гиперссылка обязательна! |
|
||

