"Маладая Беларусь" салідарная з палітвязняміРаніцай 8-га лютага актывісты "Маладой Беларусі" браты Тарас і Алег Сурганы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на асвятляльнай вежы недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Віцебску. Гэта было зроблена ў знак салідарнасці з палітвязням Сяргеем Каваленкам, якога зараз утрымліваюць у СІЗА, і з ўсімі палітзняволенымі, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі. На вежы сцяг правісеў амаль да 8-мі гадзінаў ранку, пасля чаго яго знялі супрацоўнікі ў цывільным. Нагадаем, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў СІЗА г. Віцебска і трымае галадоўку з 19-га снежня 2011 года. Яго абвінавачваюць ва ўхіле ад адбывання пакарання (хатняй хіміі), якое ён атрымаў за вывешванне нацыянальнага сцяга на галоўнай елцы горада Віцебска 7-га студзеня 2010 года.
|
|||
|
© Молодая Беларусь. 2008-2013
При использовании материалов сайта - гиперссылка обязательна! |
|
||



