Международные новости
01.02.2012 23:49, среда
просмотры: 201, комментарии: 0

У Егіпце на стадыёне адбылася масавая бойка, ёсць ахвяры

Як мінімум 73 чалавекі загінула падчас масавай бойкі на футбольным стадыёне ў егіпецкім горадзе Порт-Саід. Дадзеную інфармацыю прадставіла егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне.

Першапачаткова міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 25 забітых і сотні параненых. Пазней прадстаўнікі ведамства заявілі ўжо пра 50 забітых. Раненні атрымалі больш за тысячу чалавек. Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя распавялі, што большасць пацярпелых атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы і нажавыя раненні.

Бойка адбылася на матчы паміж мясцовай камандай "Аль-Масры" і папулярным клубам "Аль-Ахлі". Група гледачоў прарвалася на поле і наляцела на гульцоў "Аль-Ахлі". Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі вывесці гульцоў, аднак яны таксама атрымалі розныя траўмы.

Футбольная федэрацыя Егіпта ўжо выступіла з заявай, у якім гаворыцца, што футбольныя матчы егіпецкай прэм'ер-лігі адкладаюцца на нявызначаны тэрмін. Беспарадкі адбыліся ў сераду ўвечары і ў Каіры. Судзьдзя спыніў гульню, і сотні заўзятараў наладзілі пажар. Ролік з запісам бойкі на стадыёне з'явіўся з сетцы Інтэрнэт.

Відэа з футбольнага поля ў Порт-Саідзе

© Молодая Беларусь. 2008-2012
При использовании материалов сайта - гиперссылка обязательна!