Пресс-релизы и заявления
 |
12.07.2010 13:18, понедельник, просмотры: 458
10 ліпеня 2010 году ў Менску адбыўся устаноўчы Зьезд Руху “Маладая Беларусь”. Мерапрыемства праходзіла на Ўправе Беларускага Народнага Фронту па адрасе вул. Машэрава, 8.
Удзел у Зьезьдзе прынялі каля 55 дэлегатаў, якія прынялі рашэньне аб стварэньні Руху “Маладая Беларусь”, зацьвердзілі стратэгію дзейнасьці на бліжэйшыя два гады, абралі кіраўніцтва. Старшынём Руху быў пераабраны дзеючы кіраўнік Артур Фінькевіч. Таксама было прынятае рашэньне аб падачы дакумантаў у Міністэрства Юстыцыі дзеля рэгістрацыі моладзевага грамадзкага аб’яднаньня. На жаль, дзьве дэлегацыі па незалежачых ад іх абставінах ня здолелі даехаць да Менску ў дзень правядзеньня Зьезду.
|
 |
11.06.2010 17:55, пятница, просмотры: 350
Добры дзень, шаноўнае спадарства!
|
 |
29.11.2009 18:38, воскресенье, просмотры: 425
29 лістапада ў Менску адбылося паседжаньне Цэнтральнай Рады "Маладой Беларусі". У паседжаньні прынялі ўдзел усе вабласныя кіраўнікі й поўны склад Менскай Управы.
Сярод пытаньняў, абмеркаваных на паседжаньні – удзел кандыдатаў ад руху ў мясцовых выбарах (быў складзены папярэдні сьпіс – 12 кандыдатаў з Менску й 58 агулам па Беларусі), кампанія "За незалежную Беларусь!" (была агучаная справаздача аб тым, што ўжо было зроблена ў Менску й рэгіёнах і абмеркаваны далейшы плян дзеяньняў у межах кампаніі), пляны дзейнасьці моладзевай кааліцыі "За перамены!" і іншае.
Таксама сябрамі Цэнтральнай Рады была прынятая заява ў сувязі з фіктыўным сходам, нібыта праведзеным выключанымі з арганізацыі актывістамі Зьмітром Касьпяровічам і Цімафеем Дранчуком.
Тэкст заявы.
|
1
|
|